Літва падтрымлівае ідэю вылучэння Алеся Бяляцкага на Нобеля
Міністр замежных спраў Літвы Аўдроніс Ажубаліс па сутнасці падтрымлівае кандыдатуру беларускага праваабаронцы на Нобелеўскую прэмію міра.
Пры гэтым літоўскае МЗС адзначае, што разглядае гэтую ды іншыя кандыдатуры і нагадвае, што яны павінны быць прадстаўлены 1 лютага. Звярнуцца ў Нобелеўскі камітэт наконт вылучэння Алеся Бяляцкага на мінулым тыдні прапанаваў парламентарый Вітаўтас Богушыс. Прапанова прагучала ў часе дыскусіі, якая тычылася адказнасці міністраў юстыцыі і замежных спраў за перадачу інфармацыі аб рахунках Бяляцкага Мінску, перадае агенцтва delfi.lt