Літва плануе выдаваць беларусам візы за сімвалічную плату

Міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс хоча прапанаваць ураду выдаваць грамадзянам Беларусі літоўскія візы за сімвалічную плату. 


Нагодай стала тое, што літоўскі парламент дазволіў ураду ўсталёўваць плату за візы па больш гнуткай сістэме, паведамляе DELFI. Па законах, якія былі раней, урад Літвы мог адмяніць консульскі збор за нацыянальныя візы толькі ў тым разе, калі тое самае зрабіла б Беларусь.


Цяпер беларусы плацяць за візы па 60 еўра.