Лівію аднавілі ў Савеце ААН па правах чалавека
У падтрымку адпаведнай рэзалюцыі выступілі 123 са 193 дзяржаваў.
Сяброўства Лівіі ў савеце было прыпынена 1 сакавіка 2011 года пасля падаўлення выступленняў праціўнікаў улады. Такое рашэнне ў ААН прынялі без галасавання, пасля закліку генеральнага сакратара Пан Гі Муна да рашучых дзеянняў супраць рэжыму Муамара Кадафі.
Выключэнне Лівіі стала першым выпадкам, калі савет выступіў супраць аднаго са сваіх сябраў.