Лонданскія беспарадкі перакінуліся на іншыя гарады

Як адзначае Reuters, нападнікі — гэта групы моладзі, якія каардынуюць свае дзеянні пры дапамозе мабільнікаў. Беспарадкі пачаліся ў раёне Тотэнхэм на поўначы Лондана некалькі дзён таму пасля смерці 29-гадовага Марка Дагана ў перастрэлцы з паліцыянтамі.


У панядзелак неспакойна было адразу ў некалькіх раёнах на поўдні і захадзе горада. Наступнай ноччу ўжо ў Бірмінгеме паліцыя затрымала каля 100 чалавек, якія рабавалі крамы. Марадзёры дзейнічаюць таксама ў Ліверпулі і Брыстолі.


Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран перапыніў свой адпачынак, каб паспрабаваць сітуацыю пад кантроль.