Лукашэнка: 7 лістапада — свята новабудоўляў і працоўных падарункаў (відэа)

Нагадаем, тады ўладу ў сталіцы Расійскай імперыі захапілі бальшавікі на чале з Уладзімірам Леніным. Атрымаўшы перамогу ў грамадзянскай вайне, яны стварылі СССР, які праіснаваў да 1991 года. Ахвярамі савецкіх карных органаў сталі дзясяткі мільёнаў грамадзян, а сярод іх і беларусаў, рэпрэсаваных у гады савецкай улады. Аднак 7 лістапада ў нашай краіне па-ранейшаму афіцыйна застаецца святочным днём.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні адзначыў, што рэвалюцыя 1917 года дала беларускаму народу "права на самавызначэнне і здабыццё дзяржаўнасці, стала тым падмуркам, на якім мы пабудавалі суверэнную Рэспубліку Беларусь". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты дзень "найперш свята новабудоўляў і працоўных падарункаў". Учора Лукашэнка браў удзел у адкрыцці ў Мінску новых станцый метро.

Фота — bymedia.net