Лукашэнка адкрыў інвестарам новыя багацці — стабільнасць і прадказальнасць

Пра гэта 14 сакавіка заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком дзелавых колаў гэтых краінаў.

"Мы нічога не будзем хаваць, у тым ліку аб'екты, якія бліжэйшым часам падлягаюць прыватызацыі. І калі ў вас ёсць жаданне і імкненне паўдзельнічаць у гэтым працэсе — калі ласка. Але калі вы хочаце стварыць новыя прадпрыемствы ў Беларусі, якія будуць працаваць у межах Мытнага саюза Расіі, Казахстана і Беларусі, — тут вам "зялёная вуліца", — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

"Думаю, што для бізнесу галоўнае, каб у той краіне, куды вы хацелі бы прыйсці са сваім капіталам, адкрыць сваю справу, былі стабільнасць і прадказальнасць. Мы гэтымі багаццямі валодаем", — падкрэсліў Лукашэнка.