Лукашэнка апраўдвае суды за 19 снежня і патрабуе не судзіць беспадстаўна

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што суды кваліфікавана і граматна правялі працэсы па "справе 19 снежня". На яго думку, вінаватыя панеслі заслужанае пакаранне, інфармуе БЕЛТА


Беларускі кіраўнік адзначыў, што апошнім часам расце колькасць зваротаў грамадзян са скаргамі на працу судоў. У той жа час, кажа ён, сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што больш за 80% насельніцтва давяраюць беларускай судовай сістэме. 


Разам з тым, Лукашэнка патрабуе змагацца з фактамі беспадстаўнага прыцягнення людзей да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Па яго словах, асаблівую трывогу выклікае падзенне прэстыжу прафесіі суддзі. За апошнія восем гадоў змянілася амаль палова суддзяў раённых судоў.