Лукашэнка: Беларусь нямала зрабіла для незалежнасці В'етнама

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў падчас размовы з амбасадарам В'етнама ў Беларусі Данг Хыу Чанам. Сустрэча прайшла ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі.

Лукашэнка: "Што тычыцца нашых адносін з В'етнамам, яны маюць глыбінныя карані. Наша сяброўства заснаванае на святым — сумеснай барацьбе за незалежнасць той ці іншай краіны... У свой час мы нямала зрабілі, каб В'етнам быў незалежным. Вы таксама нямала зрабілі, каб у нас усталяваліся самыя цесныя, добрыя і дружалюбныя адносіны".

Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць в'етнамскаму кіраўніцтву запэўненні ў гатоўнасці Беларусі актыўна пашыраць супрацоўніцтва з В'етнамам. На гэты момант беларуска-в'етнамскі таваразварот амаль дасягнуў 200 мільёнаў долараў у год. Але, як лічыць Лукашэнка, гэта мізар у параўнанні з тым патэнцыялам, якім валодаюць Беларусь і В'етнам.