Лукашэнка: беларуская карова не заслужыла канцлагера
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак наведаў малочна-таварныя фермы ў Мінскай вобласці.
Сярод іншага ён выказаўся і пра ўмовы, у якіх утрымліваюць жывёлаў.
"Скаціна выдатная, але яна не павінна ўтрымлівацца ў такіх памяшканнях, — цытуе словы Лукашэнкі тэлеканал СТВ. — Карова не заслужыла гэтага канцлагера. Гэта канцлагер, а карова мусіць быць у палацы".
Фота — bymedia.net