Лукашэнка: “Белая Русь” можа стаць сапраўднай цэнтрысцкай партыяй
Кіраўнік краіны лічыць, што грамадскае аб’яднанне можа пераўтварыцца ў палітычную партыю.
“Кажуць, “Белая Русь” гатовая стаць партыяй. Гатова – хай становіцца партыяй, я не супраць. Наадварот, я буду падтрымліваць, бо там сабраліся патрыёты”, - паабяцаў Лукашэнка падчас сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, інфармуе радыё “Свабода”.
Кіраўнік краіны таксама дадаў, што бачыць “Белую Русь” у якасці цэнтрысцкай партыі: “Яны могуць сапраўды стаць цэнтрысцкай сілай (…) Напрыклад, кшталту сацыялістычнай партыі ў Францыі, якой не чужая будзе прыватная ўласнасць, але якая не прымае з’яўлення прыватнай уласнасці ў выніку дзікай прыватызацыі”.