Лукашэнка: кантроль будзе ўзмацняцца, але нахіляць нікога не будзем
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржкантроля Аляксандра Якабсона.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што кантроль у эканоміцы будзе ўзмацняцца. "Гэта не азначае, што мы будзем хадзіць за кожным, гэта, не дай бог, прывядзе да таго, што мы кагосьці там будзем прыціскаць, заціскаць, нахіляць — гэтага ў нас не будзе", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
У той жа час без кантроля ніяк нельга. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу кантралявання выкарыстання дзяржаўных сродкаў і рэсурсаў дзяржпрадпрыемстваў, а таксама зберажэння дзяржаўнай уласнасці.
Фота — sb.by