Лукашэнка: Курс рубля павінен быць абгрунтаваным, разумным і свабодным
Беларусь мае дастаткова золатавалютных рэзерваў для падтрымання стабільнасці нацыянальнай валюты.
Пра гэта 16 студзеня заявіў Аляксандр Лукашэнка на працоўнай сустрэчы з кіраўніцай Нацбанку Надзеяй Ермаковай.
Лукашэнка: "Мяне галоўнае пытанне цікавіць, як развіваецца сітуацыя на нашых фінансавых рынках. Я тут не перажываю. Золатавалютныя рэзервы ў нас упершыню ў гісторыі дастатковыя для таго, каб сёння любы курс нацыянальны валюты падтрымліваць. Але ён павінен быць абгрунтаваным, разумным, як мы дамаўляліся, і абавязкова свабодным".
Нагадаем, што на 1 студзеня 2012 года ў Беларусі золатавалютныя рэзервы дасягнулі сумы ў 7,9 мільярда долараў.