Лукашэнка можа сустрэцца і з Пуціным, і з Масімавым
Прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў прыбудзе ў Мінск 14 сакавіка, старшыня ўрада Расіі Уладзімір Пуцін — 15 сакавіка.
Яны прымуць удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, якое адбудзецца 15 сакавіка, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэс-службы МЗС Беларусі.
Акрамя таго, у гэты ж дзень запланавана правядзенне пасяджэння кіраўнікоў урадаў Саюзнай дзяржавы. Пасля пасяджэння мяркуецца сустрэча расійскага прэм'ера з Аляксандрам Лукашэнкам.