Лукашэнка можа заявіць у Кіеве аб шкодзе ў $235 млрд

Гэтая сума называецца ў апублікаваных матэрыялах дэпартамента па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС МНС Беларусі.

У структуры агульных стратаў за 1986-2015 гады найбольшую долю — 81,6% або амаль $192 млрд — складаюць выдаткі, звязаныя з падтрыманнем працы вытворчасці і ажыццяўленнем ахоўных захадаў, паведамляе РІА "Новости".

На долю наўпроставых і ўскосных страт эканомікі краіны прыпадае каля $30 млрд. (12,6%).

Страчаная выгада ацэньваецца дэпартаментам ў $13,7 млрд. (5,8%). Ведамства нагадвае, што з сельгасужытку было выведзена больш за дзве тысячы квадратных кіламетраў сельгасугоддзяў. З карыстання таксама выведзена 22 радовішчы мінеральна-сыравінных рэсурсаў.

Верагодна, гэтыя лічбы агучыць Аляксандр Лукашэнка на мерапрыемствах у Кіеве, якія прысвечаны 25-годдзю аварыі на ЧАЭС.