Лукашэнка: Нам ні ў якім разе нельга перагнуць палку
Пра гэта прэзідэнт заявіў сёння на сустрэчы з чальцамі сінода Беларускай праваслаўнай царквы, каментуючы наступствы тэракту ў Мінску.
"Мяне хвалюе толькі адно: нам бы ў гэтай сувязі не азлобіцца, каб у нашых душах не пасеяць насенне варожасці, каб людзі не глядзелі коса адзін на аднога. Вось гэтую рысу нам ні ў якім разе нельга перасягнуць, нам ні ў якім разе нельга перагнуць палку... Адказваць мусяць тыя, хто вінаваты, што гінуць нявінныя людзі, якія не маюць аніякага дачынення да тых ці іншых працэсаў, што могуць быць прычынай гэтага злачынства", — сказаў Лукашэнка.