Лукашэнка не памілаваў высокага магілёўскага чыноўніка

Як адзначае газета “Вечерний Могилев”, экс-чыноўніка Т. вінавацяць ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Па звестках следства, для будаўніцтва ўласнага катэджа ён скарыстаў рабочых, будаўнічыя матэрыялы, тэхніку і спецыяльны транспарт адной з магілёўскіх будаўнічых арганізацый.


Будаўніцтва катэджа цяпер закансерваванае. Яго няўдаламу ўладальніку пагражае да 10 гадоў турмы.


Чыноўнік напісаў зварот да Аляксандра Лукашэнкі з хадайніцтвам аб вызваленні яго ад крымінальнай адказнасці. Але гэтая просьба не была задаволеная.