Лукашэнка: Не трэба збіраць у Мінску ўсё насельніцтва Беларусі

"Ураду неабходна перанесці цэнтр цяжару будаўніцтва жылля ў рэгіёны. Ва ўсім свеце формула адна: не да працоўнай сілы ідуць працоўныя месцы, а працоўная сіла едзе да працоўных месцаў", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У Мінску, на ягоную думку, неабходна весці толькі кропкавую забудову. "Трэба арыентавацца на тое, што ў Мінску не мусіць пражываць больш за 1 млн 800 тыс. чалавек. Мільён восемсот чалавек — і не болей, пакуль мы яшчэ не ўлезлі ў нетры. Бо сёння ўжо ні праехаць ні прайсці па Мінску, заўтра — загазаванасць, пачнуць штурхацца, з усёй рэспублікі збярэм у Мінску людзей, і мы перанаселім горад", — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.