Лукашэнка незадаволены працай Кіраўніцтва справамі прэзідэнта
Пра гэта ён заявіў у чацвер на нарадзе па пытаннях павышэння эфектыўнасці дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і падпарадкаваных яму арганізацый.
Кіраўнік Беларусі заявіў пра факты маніпуляцый з эканамічнымі паказчыкамі ў гэтым ведамстве і паказаў на сур'ёзныя недахопы ў працы з кадрамі, перадае interfax.by.
Па словах Лукашэнкі, у ведамстве выкрываюцца прамыя фінансавыя парушэнні, якія становяцца прадметам разгляду з пазіцыі Крымінальнага кодэкса. Работнікі Кіраўніцтва справамі, кажа беларускі кіраўнік, не толькі не растуць прафесійна, але часцяком дэградуюць у дзелавым і маральным сэнсе, даходзіць да следчага ізалятара. Лукашэнка гаворыць, што патрабуюцца маладыя перспектыўныя кіраўнікі, спецыялісты, здольныя ажывіць эканоміку, фінансавую палітыку, інвестыцыйную дзейнасць.
Таксама Лукашэнка заявіў, што арганізацыі Кіраўніцтва справамі павінны заняцца мадэрнізацыяй вытворчасці.
Нагадаем, што нядаўна змяніўся кіраўнік справамі прэзідэнта: Мікалая Корбута на гэтай пасадзе змяніў Віктар Шэйман.