Лукашэнка паабяцаў сам кантраляваць прыватызацыю (відэа)
Аляксандр Лукашэнка абверг чуткі пра хуткую прыватызацыю шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.
"Мабыць, пакуль я тыдзень адсутнічаў, вы ўжо нахамуталі тут. Не, супакойцеся, я ўжо прыехаў у краіну, прадаваць нічога не будзем", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка заявіў, што без яго згоды ніводнае значнае для дзяржавы прадпрыемства прададзена быць не можа.
Таксама ён адзначыў, што не будуць прыватызоўвацца прадпрыемствы па вытворчасці жыццёва важнай для народа прадукцыі. Гэта, у прыватнасці, датычыць галіны хлебапрадуктаў, вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, вопраткі.