Лукашэнка падпісаў указ аб продажы валюты па пашпарце

Як паведамляе БЕЛТА, гэты ўказ прыняты ў рамках комплексу мер па выхадзе на адзіны раўнаважкі курс рубля.

Пашпарты фізічных асобаў будуць рэгістравацца пра куплі любой валюты — наяўнай, безнаяўнай, а таксама плацежных дакументаў у замежнай валюце, у тым ліку дарожных чэкаў.

Акрамя пашпарту можна будзе прад'яўляць від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача.