Лукашэнка: партыі не павінны з'яўляцца з падачы ўлады

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, людзі ў Беларусі ведаюць толькі дзве партыі — кампартыю і Партыю БНФ (яе ён назваў "нацыяналістычнай").

А вось пра астатнія партыі — практычна нічога не чулі.

Паводле Лукашэнкі, палітычная сістэма ў нашай краіне яшчэ не склалася. Партыі не павінны з'яўляцца з падачы ўлады, адзначыў кіраўнік дзяржавы.