Лукашэнка павіншаваў расійскую спявачку Алеграву

У віншаванні, апублікаваным прэс-службай, гаворыцца, што Ірыну Алеграву на беларускай зямлі “цэняць, як неаднаразовага ўдзельніка “Славянскага базару у Віцебску" і выдатную спявачку”. Кіраўнік Беларусі таксама падзякаваў Ірыне Алегравай за ўмацаванне дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі.