Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў Следчага камітэта
Кіраўнік Беларусі заклікаў супрацоўнікаў Следчага камітэта не дапусціць парушэння правоў чалавека і несправядлівых судовых прысудаў.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас прызначэння кіраўнікоў камітэта 28 лістапада.
Лукашэнка: "Усе праблемы і цяжкія моманты насельніцтва ў стане перастрававаць, перажыць і дараваць, калі мы недзе памыліліся. Але ніколі чалавек не даруе парушэння яго правоў, калі мы, крый Божа, паламаем лёс чалавека. У чалавека, як асінавы кол у сэрцы, застанецца несправядлівае з боку дзяржавы стаўленне ў плане расследавання тых ці іншых правапарушэнняў. І як вынік — несправядлівы судовы прысуд. Нам трэба максімальна пазбегнуць падобных выпадкаў. Лепш каб іх не было ўвогуле".
Намеснікамі старшыні Следчага камітэта Лукашэнка прызначыў Сяргея Буйноўскага, Валерыя Гайдучонка і Валянціна Шаева. На Брэстчыне кіраваць упраўленнем Следчага камітэта будзе Аляксандр Рахманаў, На Віцебшчыне — Уладзімір Шалухін, на Гродзеншчыне — Іосіф Лявонка, на Міншчыне — Ягор Сіняк, у Мінску — Аляксей Волкаў. Кіраўнікі на Магілёўшчыну і Гомельшчыну яшчэ не прызначаныя.
Нагадаем, што старшынём Следчага камітэта быў прызначаны Валерый Вакульчык