Лукашэнка распавёў, каму дзяржава дапаможа будаваць жыллё (відэа)

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў нізкія тэмпы і вытворчасць працы ў будаўнічай сферы. Ён заявіў, што варта больш шырока прыцягваць да жыллёвага будаўніцтва прыватны бізнэс.

"Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што трэба адкінуць надзеі на тое (гэта датычыць грамадзян), што дзяржава ўсім пабудуе жыллё, кватэры, дамы, роўна як і на тое, што дзяржава ўсім дасць ільготныя крэдыты пад 5%", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Ён адзначыў, што дзяржава павінна дапамагаць толькі тым, хто сам не можа вырашыць жыллёвую праблему. "Усім астатнім трэба зарабляць грошы і іх укладаць, у тым ліку і ў будаўніцтва жылля", — такую параду даў Аляксандр Лукашэнка.