Лукашэнка разлічвае на дапамогу Расіі ва ўступленні ў СГА
Пра гэта ён заявіў 19 снежня на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь вітае сяброўства Расеі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі і разлічвае на аказанне дапамогі Беларусі ва ўступленні ў яе шэрагі. "Мяркую, што статус паўнапраўнага члена СГА дасць дадатковыя магчымасці нашаму стратэгічнаму партнёру для садзейнічання Беларусі ва ўступленні ў гэтую арганізацыю", -- перадае словы беларускага кіраўніка агенцтва, БелаПАН.