Лукашэнка спадзяецца, што Літва дапаможа нармалізаваць адносіны з ЕС

У сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка, між іншым, адзначыў, што Беларусь разлічвае на паляпшэнне беларуска-еўрапейскіх дачыненняў у перыяд старшынства Літвы ў Еўрасаюзе ў другой палове 2013 года:

"Беларусь з Літвой аб'ядноўваюць агульная гісторыя, культура, каштоўнасці і традыцыі. Нам, як той казаў, няма чаго дзяліць. Мы гатовыя зрабіць адносіны з Літвой узорам сапраўднага добрасуседства. Разлічваем, што літоўскае старшынства ў Еўрасаюзе ў другой палове 2013 года стане перыядам актыўнай нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх адносінаў".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў амбасадарам, што Беларусь не стварае суседзям ніякіх праблемаў, аднак прапануе сумесна пераадольваць цяжкасці.