Лукашэнка спадзяецца на развіццё стасункаў з Францыяй
Беларускі кіраўнік павіншаваў французскага прэзідэнта Франсуа Аланда з нацыянальным святам — Днём узяцця Бастыліі.
Свята адзначаецца 14 ліпеня.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае развіццё беларуска-французскіх стасункаў, умацаванне двухбаковага супрацоўніцтва і плённага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.