Лукашэнка спадзяецца праз Каталіцкую Царкву данесці сігнал да ЕС
Кіраўнік Беларусі ў панядзелак сустрэўся амбасадарам Мальтыйскага ордэна ў нашай краіне Паўлем Фрыдрыхам фон Фурхерам.
Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што разлічвае на больш актыўную ролю Каталіцкай Царквы ў наладжванні стасункаў паміж Беларуссю і Заходняй Еўропай.
Лукашэнка: “Скажу шчыра, мы разлічвалі на большае ў супрацоўніцтве з Каталіцкай Царквой. Мы лічым, што Каталіцкая Царква, відавочна, не дапрацоўвае ў наладжванні адносін паміж Беларуссю і Заходняй Еўропай. Я нават не кажу ў цэлым аб Еўрапейскім саюзе, вядома хто там першую скрыпку гуляе. Нам бы вельмі хацелася, каб праз вас мы змаглі б данесці гэты сігнал”.
У сваю чаргу Паўль Фрыдрых фон Фурхер, праца якога ў Беларусі заканчваецца, выказаў спадзяванне, што Мальтыйскі ордэн зможа адыграць пазітыўную ролю ў адносінах паміж Беларуссю і Заходняй Еўропай.