Лукашэнка спытаў у Кадафі: Што ў цябе там адбываецца?
Выступаючы сёння з Пасланнем, Аляксандр Лукашэнка даў ацэнкі айчынным і замежным СМІ.
"СМІ сталі зброяй для ажыццяўлення палітыкі тых, хто нас сёння вучыць жыць... псіхалагічнай зброяй у руках бандытаў", — адзначыў ён. У такой сітуацыі важны доступ да першакрыніц. Напрыклад, пра сітуацыю ў Лівіі Лукашэнка даведваўся ў самога кіраўніка Джамахірыі: "Я размаўляў з Кадафі, хаця і не афішую гэта. Што ў цябе там адбываецца — ад цябе людзі бягуць, дыпламаты? Спадар прэзідэнт, вы не тое тэлебачанне глядзіце. На жаль, сірыйскае і лівійскае ў нас не ідзе...".
Адзначыўшы, што "нашыя дзяржаўныя СМІ ў параўнанні з тымі ж Еўраньюс — святыя", Лукашэнка заклікаў і да пэўнай эканоміі сродкаў у гэтай сферы. "Нашая краіна не такая багатая, каб выдаваць 400 перыядычных друкаваных выданняў. Шмат якія міністэрствы і ведамствы маюць па 2-3 выданні, але чыноўнікі пра гэта нават не ведаюць. Трэба сур'ёзную рэвізію правесці ", — сказаў кіраўнік дзяржавы.