Лукашэнка спытаўся ў навукоўцаў, чаму яны такія бедныя
Кіраўнік Беларусі сёння зладзіў сустрэчу з навукоўцамі Беларусі.
Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка заклікаў іх зарабляць на ўласных ідэях, перастаўшы спадзявацца толькі на дапамогу дзяржавы. У прыватнасці, беларускі кіраўнік скарыстаўся распаўсюджанай фразай: "Калі вы такія разумныя, то чаму такія бедныя?"