Лукашэнка: У нас занадта мала новых бізнесменаў
Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу наведаў Магілёўскую вобласць.
Аляксандр Лукашэнка выказаўся ў падтрымку развіцця прыватна-дзяржаўнага партнёрства і заклікаў бізнес да большай ініцыятывы па развіцці новых вытворчасцей.
"Вялікі недахоп, што ў нас занадта мала новых бізнесменаў, якія будавалі б такія вытворчасці", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БелаПАН.
Таксама сёння Лукашэнка запатрабаваў да 9 траўня навесці ў Беларусі "ідэальны парадак".
Фота — bymedia.net