Лукашэнка: Вайскоўцы мусяць падтрымліваць сацыяльна-палітычную стабільнасць

Лукашэнка: "З боку вайскоўцаў павінна быць вялікая аддача і канструктыўная роль у падтрыманні сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў дзяржаве. Адсюль пытанне нумар адзін — умацаванне кадравага патэнцыялу арміі ў цяперашняй няпростай абстаноўцы. Я хачу таксама падкрэсліць, што кіраўніцтва Беларусі разглядае ўзброеныя сілы як галоўны фактар стратэгічнага стрымлівання не толькі знешніх пагроз, але і забеспячэння стабільнасці ў дзяржаве.