Лукашэнка: выжывае і выйграе той, хто бяжыць хутчэй

Ён наведаў агракамбінаты "Дзяржынскі" і "Ждановічы". Між іншым, ён аб'явіў пра прызначэнне новага міністра сельскай гаспадаркі і харчаванняЛеаніда Зайца, які дагэтуль кіраваў "Дзяржынскім".

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу працягнуць стварэнне ў краіне сучасных малочна-таварных комплексаў.

"Той, хто бяжыць хутчэй, той выйграе, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — А нас час падганяе, таму што, калі мы будзем працаваць у рамках СГА (Сусветнай гандлёвай арганізацыі — Еўрарадыё), у якую ўжо ўступае Расія, нам давядзецца канкураваць з вядучымі сусветнымі фірмамі. Каб выжыць і быць канкурэнтамі ў гэтай барацьбе, трэба мець добрае і якаснае малако".