Лукашэнка ўдвая павялічыў прэмію кіраўніку БТ

Як паведамляе АФН, штомесячная прэмія кіраўніку Белтэлерадыёкампаніі цяпер павялічваецца ўвая. Раней яна была роўная аднаму службоваму акладу. З моманту публікацыі ўказу кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі можа разлічваць на прэмію ў два службовыя аклады.

Нагадаем, што цяпер Белтэлерадыёкампаніяй кіруе Генадзь Давыдзька.