Лукашэнка: Я не бразгаю зброяй, але і гэтага дабра ў нас хапае
Выступаючы сёння перад беларускімі вайскоўцамі, Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг гучных заяваў.
"Калі б сітуацыя павярнулася такім чынам, што над краінай навісла рэальная пагроза, я б не спыніўся перад тым, каб выкарыстаць Узброеныя сілы. Калі б пад пагрозай апынуўся дзесяцімільённы народ. Але, дзякуй богу, нам не давялося задзейнічаць войска", - прыводзіць АФН каментарый Лукашэнка.
"Калі хтосьці думае, калі ў кагосьці ў шальных галовах блукае думка, што мы можам кінуць камусьці пад ногі народ і краіну, то прашу задумацца і супакоіцца. Які яшчэ прэзідэнт мог дапусціць злосныя выпады супраць народа, дзяржавы, прэзідэнта, дапусціць заклікі прыходзіць і ламаць, і граміць?"
"Цяпер нас душаць, палохаюць эканамічнымі санкцыямі. Калі хтосьці з нашага асяроддзя жадае мець у Беларусі Чачню на Захадзе, то гэта не праблема. Гэта будзе паскладаней, чым Чачня. Думаю, гэта нікому не трэба. Калі хтосьці жадае мець тут горш, чым Косава, я думаю - гэта таксама не праблема. Але еўрапейцам гэта не трэба. Але мы сваю зямлю, тэрыторыю будзем абараняць усімі наяўнымі сродкамі і рэсурсамі… "
"Калі хтосьці жадае паспрабаваць эканамічную вайну з Беларуссю, то гэта дорага тым абыйдзецца. Я не нагнятаю становішча, такога становішча цяпер няма. Але калі яно ўзнікне, то і дзейнічаць мы будзем адэкватна. Я не бразгаю зброяй, але і гэтага дабра ў нас хапае", - заявіў беларускі прэзідэнт.