Лукашэнка: я не сплю ў абдымку з ядзернымі боегалоўкамі (відэа)

У ім, між іншым, кіраўнік Беларусі завёў гаворку пра тое, што ў нашай краіне няма дыктатуры.

"Для таго, каб быць дыктатарам і падобнымі на нашага з вамі прадзядулю Сталіна, трэба мець рэсурс, — кажа Аляксандр Лукашэнка. — Рэсурс трэба мець, разумееце? Я ж у абдымку з ядзернымі боегалоўкамі не сплю? Няма. У мяне вуглевадароднай сыравіны не столькі, колькі ва Уга Чавеса ў Венесуэле было? Не. У мяне прыроднага газу не столькі, як у Расійскай Федэрацыі. Наогул, мы яго не здабываем. І так далей і таму падобнае. У нас што, насельніцтва паўтара мільярда, як у Кітаі? Каб дыктаваць, быць дыктатарам і дыктаваць, трэба мець у руках рэсурсы: эканамічныя, сацыяльныя, насельніцтва, вайскоўцы, боегалоўкі і іншае. У нас нічога гэтага няма. І я аб'ектыўна ацэньваю сваю ролю ў сувязі з гэтым".

Паводле слоў Лукашэнкі, ён хоча толькі аднаго: "знайсці сваё месца пад гэтым сонцам і жыць, як нармальная цывілізаваная сярэднееўрапейская дзяржава".

У інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today Лукашэнка выказаўся пра геяў (відэа)