Лукашэнка загадвае скараціць бюджэт Акадэміі навук на 25-30%
Такую задачу ён паставіў сёння на семінары па імпартазамяшчэнні.
Па словах беларускага кіраўніка, навукоўцы "працуюць самі, зарабляюць прыстойныя грошы, трэба паволі іх адводзіць ад "кармушкі".
Лукашэнка заявіў, што пакуль навукоўцы будуць атрымліваць грошы без вяртання, датуль яны нічога рабіць не будуць, перадае БЕЛТА. Таксама ён заявіў, што цяпер найважнейшая задача — уцягнуць навуковую супольнасць у праграму імпартазамяшчэння.