Лукашэнка заклікаў беларусак больш нараджаць, каб не страціць краіну

У сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "У нас сёння галоўная праблема — колькасць насельніцтва, дэмаграфічная бяспека. Калі ў нас не будзе дастатковай колькасці насельніцтва, мы ніколі не ўтрымаем гэтую зямлю ў цэнтры Еўропы, на якую квапяцца ўсё. Не таму што мы дрэнныя. Таму што гэта — прывабны кавалак нашай планеты. А ўтрымаць яго можна толькі дзякуючы людзям, насельніцтву”.

Паводле слоў Лукашэнкі, у апошнія гады ўдалося пераадолець негатыўныя тэндэнцыі скарачэння нараджальнасці. Нават у вельмі няпростым 2011 годзе ў Беларусі з'явілася на свет каля 110 тысяч дзяцей — гэта самы высокі паказчык за дзесяцігоддзе, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.