Лукашэнка запатрабаваў будаваць танныя кароўнікі

"Галоўнае — цана ўсіх прац і максімальная мінімізацыя выдаткаў на будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў", — цытуе БЕЛТА кіраўніка дзяржавы. "За цану будаўніцтва кожнага кароўніка, свінагадоўчага комплекса, птушкафабрыкі, фермы адкажаце галавой. Усё мусіць быць самым танным. Нельга выдаткоўваць грошы там, дзе можна абыйсціся танна", — сказаў Лукашэнка.