Лукашэнка заявіў, што двойчы хацеў разагнаць Мінгарвыканкам
А кіраўніком гораду ён хацеў паставіць вайскоўца.
Гэтая заява прагуала падчас новых прызначэнняў сталічных чыноўнікаў, перадае БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што двойчы адчуваў жаданне апячатаць дзверы Мінгарвыканкама на суткі. А новым кіраўніком ён хацеў паставіць вайскоўца — "жалезнага" чалавека, які б змяніў склад гарвыканкама.
"Вось я вам шчыра, публічна яшчэ раз паўтараю жаданне, якое ў мяне двойчы ўзнікала. Я хацеў бы, каб гэта было ў апошні раз. Паблажкі ніякай не будзе. Як хочаце мяне разумейце. Вы павінны быць у гэтым больш зацікаўленыя, чым я — вы ж мінчукі, вы ж тут выраслі", — заявіў кіраўнік Беларусі.