Лукашэнка заяўляе, што дэнамінацыі і дэвальвацыі ў 2013 годзе не будзе

Кіраўнік дзяржавы абверг чуткі пра хуткую дэвальвацыю і дэнамінацыі рубля, паведамляе БелаПАН. Ён заявіў, што ў прагнозе бюджэту гэта не прадугледжана. У распаўсюдзе чутак Лукашэнка традыцыйна абвінаваціў апазіцыю. Па яго словах, зараз улады не стрымліваюць курс рубля адносна валюты — ён складаецца рынкавымі метадамі.