Лукашэнка кажа, што сярод затрыманых па справе тэракту ёсць і сябры БРСМ
Кіраўнік дзяржавы звярнуўся з пасланнем да Нацыянальнага сходу і народу. Прамова разам з адказамі на пытанні цягнулася 3 гадзіны 15 хвілінаў.
***
Пра рэвалюцыі ў арабскім свеце: "Хто сёння самы галоўны рэвалюцыянер? Захад, Злучаныя Штаты... Яны асвоілі рыторыку Леніна".
***
Пра будучыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Лукашэнка паведаміў: наступныя парламенцкія выбары пройдуць па цяперашняй выбарчай сістэме. Але "наступная парламенцкая кампанія будзе адрознівацца ад папярэдніх", "абапірацца толькі на тое, што было зроблена, было б недаравальнай памылкай".
***
Пра скаргі ад грамадзян: "Штогод у Адміністрацыю прэзідэнта прыходзіць ўсё болей скаргаў. Гэта значыць, яны не вырашаюцца на мясцовым узроўні... Летась мы правялі маніторынг вырашэння зваротаў. Нават у свядомым Мінску болей за 60% насельніцтва станоўча гэта ацаніла".
***
Лукашэнка заклікаў выкарыстаць выгаднае геаграфічнае становішча краіны. Нарошчванне транзіту, па яго словах, павінна папаўняць дзяржбюджэт.
"Задача — зрабіць Беларусь маштабным транспартна-лагістычны цэнтрам. Гэта будзе служыць узмаценню ролі Беларусі ў геапалітычным плане".
***
Пра ЕС: "У адносінах ЕС — Беларусь узяты тайм-аўт. Думаю, ён доўга не працягнецца, мы патрэбныя адно аднаму".
***
"Наша краіна не такая багатая, каб выдаваць 400 перыядычных друкаваных выданняў! Некаторыя міністэрствы і ведамствы маюць па 2-3 выданні! Навошта вы грошы траціце? Трэба правесці тут сур'ёзную рэвізію".
***
Пра асвятленне заходнімі СМІ вайны ў Лівіі: "Лічыць, што СМІ толькі для інфармавання грамадства — падыход цалкам няправільны. СМІ... сталі зброяй іх палітыкі. Вазьміце Euronews, як яны сябе паводзяць? Як толькі адна краіна пачала бамбіць Лівію... на чыім яны баку былі?.. Францыі ўсё з рук зыходзіць!.. Гэта зброя ў руках гэтых бандытаў...
Я размаўляў з Кадафі. Задаў пытанне: Што ў цябе там адбываецца? Ад цябе людзі, дыпламаты зыходзяць і гэтак далей!.. Ён пасмяяўся... Кажа: Спадар прэзідэнт, вы мне верыце? Вы не тое тэлебачанне глядзіце".
І цяпер ужо і Барак Абама кажа, што палітыка ў адносінах да Лівіі зайшла ў тупік.. Якую ролю гралі СМІ ў гэтай кампаніі?.. Яны ляталі ўслед за бамбардзіроўшчыкамі!.. Ды ў нас СМІ дзяржаўныя святыя ў параўнанні з тымі!.. А вось прафесіяналізма нам часам не хапае".
***
"Грошы трэба ўкладаць перадусім туды, дзе яны прыносяць выгоду! Мінкульт пераконваў, што трэба аднаўляць замкі, палацы, а гэта ж вялізныя грошы! І туды турысты паедуць. Не паехалі. А вось у аграсядзібы з задавальненнем едуць... цэлымі сем'ямі".
***
Пра барацьбу з арганізаванай злачыннасцю: "10 год таму тыя групіроўкі якія з'яівіліся,.. мы іх вельмі хутка прывялі ў парадак. Хто не падначаліўся, іх косткі ўжо згнілі".
***
Пра затрыманых па справе тэракту ў мінскім метро: "Мы яго своечасова спынілі... Было б горш, праваахоўныя органы высветлілі: як мінімум тры [рыхтаваліся тэракты?] і было б цяжэй, чым метро".
***
Лукашэнка кажа міністру адукацыі "не драмаць", "калёным жалезам" паліць нездаровыя тэндэнцыі ў універсітэтах — п'янства і наркаманію. "Інакш хутка ў нас будзе, як у суседзяў, мы ўжо не далёкія ад іх".
***
"Столькі 5-й калоне выдзялілі!.. Старая гвардыя выйшла, дзеячы адсюль. Ну слухайце: вы ж сябе ўжо паказалі! Не! Гэта ж грошы.. гэта іх бізнэс! І нам трэба гэтую кармушку зачыніць!
Ніякія палітычныя працэсы і нават сродкі масавай інфармацыі не могуць фінансавацца з-за межаў краіны... Сёння гэта трэба спыніць!
Ніхто не дасць грошы на простую лістоўку, а ў якіх будуць заклікаць зрынуць, застраліць... І больш грошай будуць даваць на такія акцыі..»
"У нас толькі 2 прычыны могуць быць: ці звонку, ці адмарозкі-вырадкі будуць у нас!"
***
Лукашэнка пра БРСМ: "Вазьміце на сябе тыя праграмы, якія вы можаце пацягнуць. І займайцеся справай. Не цягніце туды выпадковых. Да майго сораму, сярод тых, каго мы затрымалі [па справе тэракту], там і з БРСМ хтосьці ёсць...".
***
Лукашэнка кажа міністру адукацыі "не драмаць", "калёным жалезам" паліць нездаровыя тэндэнцыі ў універсітэтах — п'янства і наркаманію. "Інакш хутка ў нас будзе, як у суседзяў, мы ўжо не далёкія ад іх".
***
Лукашэнка распавёў пра сваю гутарку наконт дэмаграфічнай палітыкі на адным з прадпрыемстваў з маладымі працаўніцамі: "Адно дзіця — гэта ваш, другое — таксама, трэцяе — маё і крыху ваша, чацвёртае — на 100% маё". Дзяржава мусіць дапамагаць жыллём і матэрыяльнымі сродкамі шматдзетным сем'ям, якія маюць у гэтым патрэбу.
***
"Я катэгарычна, а не проста настойваю: мы будзем будаваць АЭС, чаго б гэта нам не каштавала!"
"Праект пабудовы АЭС, які мы абралі, адпавядае самым вялікім патрабаванням бяспекі, і не толькі сённяшняга дня... Усе інсінуацыі супраць АЭС — 95% тых, хто выступае супраць пабудовы АЭС, гэта людзі купленыя нашымі канкурэнтамі".
"У СМІ не спыняецца дыскусія аб мэтазгоднасці будаўніцтва АЭС... Хачу раставіць кропкі над "і". АЭС нам жыццёва неабходная, і мы яе пабудуем!..".
***
"Доктарская дысертацыя — гэта адкрыццё. Няма адкрыцця — ніякіх дактароў не будзе... Навуковец мусіць быць багатым, калі ён сапраўдны навуковец, алігархам хай будзе... калі ён нешта дае... А некаторыя падпяваюць і бязглуздзіцу нясуць... ".
***
"Я бачыў Кітай 20 год таму, там было ў 1000 праблем болей, чым у нас... Яны за 20 год зрабілі гіганцкі рывок у сваім развіцці. У нас жа ад СССР самая перадавая база засталася... Чаго не хапае? Кітайскай любові да працы, адказнасці, арганізаванасці! Як хочаце, так і разумейце!"
***
Кіраўнік дзяржавы сцвярджае, што паніка на харчовым рынку пайшла з сталіцы. "Не было так у рэгіёнах, што адбывалася ў свядомым, творчым Мінску!"
***
Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў "прыцішыць свой адміністрацыйны зуд", кардынальна скараціць колькасць адміністрацыйных працэдур, максімальна ўвесці электронны дакументаабарот.
***
Кіраўнік дзяржавы крытыкуе новы ўрад, якім кіруе Міхаіл Мясніковіч. Заклікае шукаць выхады з цяжкай сітуацыі, выкліканай падаражэннем энергарэсурсаў. Напрыклад, максімум атрымліваць ад транзітных магчымасцяў нашай краіны.
***
Лукашэнка сказаў, што гатовы ліквідаваць "пятую калону" ў нашай краіне.
***
Лукашэнка: "Выйгралі тэндэр на будоўлю "Чыжоўка-арэны". Кажа, што нам бы даць права, каб мы замовілі дакументацыю, нам бы гэта ўсё пракантраляваць. Я думаю: няўжо ў нас не так? Не так! Адзін прыняў рашэнне, напрыклад Ладуцька, другі чэрціць дакументацыю... Потым начарцілі, прыходзяць да прэзідэнта, "дазвольце будаваць з ліста". Вось такое ў нас будаўніцтва!"
***
Лукашэнка: "Жыць трэба па сродках. Я пра гэта не аднаразова казаў Нацбанку. Мы мае 11 працэнтаў роста ВВП, яшчэ большы рост тэмпа вытворчасці. Але выручка ад экспарта не пакрывае ўнутраны попыт на валюту. Гэта знешнія прычыны — рост коштаў на газ, нафту, металы. Нам не хапае нашых тавараў, каб гэта аплаціць.
У выніку маем высокае адмоўнае сальда. Таксама адток валюты пайшоў на пакупку тавараў за мяжой людзьмі, у тым ліку аўтамабіляў".
***
Лукашэнка: "Гэтаму тэрарыстычнаму акту мы не знайшлі пакуль ніякіх шляхоў — ні да крыміналу, бандытаў, ні да палітыкаў".
***
Лукашэнка адзначыў, што пасля тэракту Беларусь атрымала некалькі ўрокаў. Першы — "урок пільнасці", другі — фармаванне ў грамадстве такой атмасферы, каб не было прапаганды гвалту, правакавання чутак і падобнага.
***
Па словах Лукашэнкі, Беларусь "штурхалі", і яна пайшла на "столькі дэмакратыі, што проста ванітавала". З экранаў тэлеканалаў экс-кандыдаты, па словах Лукашэнкі, казалі "забіць прэзідэнта". І адзінкавыя асобы ў грамадстве, псіхічна няўстойлівыя людзі падумалі "што ўсё можна", "не так гэта ўсё зразумелі".
***
Лукашэнка: "Хочуць нахіліць, прымусіць плясаць пад чужую дуду, стварыць масавы ціск, палітычныя пагрозы: спярша непрыяцце вынікаў апошняй прэзідэнцкай кампаніі, спісы неўязных, эканамічныя санкцыі, пасля — раздзьмуванне панікі з падачы тутэйшых і зарубежных аналітыкаў, пляска на касцях у метро — звёны аднаго ланцуга. Камусьці вельмі хочацца дэстабілізаваць, пасеяць хаос, недавер да ўлады, каб пасля, як удаўкай, задушыць нашу незалежнасць, дыктаваць волю нашаму беларускаму народу... Яны хочуць прымусіць нас быць як усе навокал... мы ім сёння як коста ў горле".
***
Лукашэнка адзначыў, што будзе дзейнічаць у імя Канстытуцыі, "нават калі яму дзеля гэтага давядзецца пакласці жыццё".
***
Ужо на пачатку выступу кіраўнік дзяржавы згадаў пра спробы нейкіх сілаў "дэстабілізаваць сітуацыю" ў нашай краіне.