Лукашэнку рыхтуюць спіс аб'ектаў, прапанаваных да прыватызацыі на $2,5 млрд
Паводле віцэ-прэм'ера Сяргея Румаса, дакумент кіраўнік дзяржавы атрымае на наступным тыдні.
Спіс прадпрыемстваў мусіць быць апублікаваны для шырокага азнаямлення, паведамляе БЕЛТА. Прыватызацыя на 2,5 мільярда штогод была ўмовай выдачы крэдытаў ЕўрАзЭС, а фактычна — Расіі. У мінулым годзе Масква атрымала дзякуючы гэтаму "Белтрансгаз", адзначае "Наша ніва".