Лукашэнку запрасілі адзначыць Дзень расійскай дзяржаўнасці
Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што быў бы рады прысутнасці прадстаўнікоў Украіны і Беларусі на святкаванні 1150-годдзя зараджэння расійскай дзяржаўнасці.
Свята, як чакаецца, адбудзецца ў Вялікім Ноўгарадзе ў 2012 годзе, паведамляе РІА «Навіны».
Па словах расійскага прэзідэнта, ён запрасіў Лукашэнку і Януковіча таму, што ва ўсіх трох краін "агульныя гістарычныя і духоўныя карані". Дзмітрый Мядзведзеў перакананы, што пабудова рускай дзяржавы абдывалася з поўначы - паўночнага-захаду на поўдзень. Таму ён мяркуе, што ўдзел Беларусі і Украіны ў расійскім свяце неабходны. Аднак падкрэсліў, што указ аб святкаванні Дня расійскай дзяржаўнасці распаўсюджваецца толькі на Расію і ён не можа прымусіць беларусаў і украінцаў яго святкаваць.