Ля сквера Янкі Купалы — затрыманні
Затрыманыя маладыя людзі, якія трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцяжкі.
Як толькі яны наблізіліся да ўваходу ў сквер, супрацоўнікі ў цывільным схапілі іх і зацягнулі ў аўтобус.
Некалькі дзесяткаў чалавек працягваюць чакаць заканчэння "размініравання". У сквер па-ранейшаму нікога не пускаюць.