“Ляпісы” выпусцілі свой новы альбом “Рабкор”

6 траўня “Рабкор” выкладуць для пампавання на сайт ThankYou.ru. Першапачаткова альбом павінен быў выйсці ўвосень 2012 года, аднак затым дату рэлізу двойчы мянялі. У альбом увайшло 12 трэкаў, у тым ліку і 4 беларускамоўных.

На думку прадзюсэра гурта Яўгена Калмыкова, першатравеньскае свята — выдатная дата для новага рэлізу “Ляпісаў”. Салідарнасць працоўных для музыкантаў не пусты гук і не прапагандысцкі штамп. Гурт спадзяецца, што новая пласцінка падтрымае тых, хто змагаецца за праўду і справядлівасці, дзе б яны ні знаходзіліся.