"Люцыфер" пачынае вызваляць Еўропу — спёка паціху адступае

З пачатку чэрвеня ў асобных краінах Еўропы перыядычна абнаўляюцца рэкорды тэмпературы. У сярэдзіне жніўня незвычайная спёка назіраецца ў Чэхіі, Нямеччыне, Швейцарыі, Аўстрыі, Італіі і Францыі. Прычынай стаў антыцыклон "Люцыфер", які прыйшоў на еўрапейскі кантынент з Афрыкі і сыходзіць не спяшаецца.

У Аўстрыі 20 жніўня стаў самым спякотным днём лета — 38 градусаў у цені. У Чэхіі было 39, а метэаслужбы зафіксавалі рэкорд для гэтай краіны — 40,4 цяпла. У выніку, у Чэхіі скарачаецца працоўны дзень.

У Нямеччыне тэмпература таксама набліжаецца да 40 градусаў, пачынаюцца пажары, якія ўжо змучылі Харватыю і Іспанію.

Пачынаючы з 21 жніўня спёка ў цэнтры Еўропы пачынае адступаць, паведамляе сайт delfi.lv.

Аднак, як інфармуе РІА "Новости", моцная спёка па-ранейшаму пагражае жыхарам васьмі дэпартаментаў Францыі, найперш у раёне Тулузы. У нядзелю ў Бургундзіі была зафіксаваная рэкордная тэмпература — 41,5. Аднак ужо ў сераду сіноптыкі абяцаюць прахалоду і французам.

Фота — delfi.lv