Міхаіл Грабоўскі — самы каштоўны гулец "Таронта"
Такое меркаванне пра беларускага форварда, выступоўцу за клуб НХЛ "Таронта", выказаў эксперт канадскага тэлеканала TSN Боб Макензі.
"Назаву Грабоўскага. Думаю, што Міхаіл — самадастатковы хакеіст. Усё, што яны стварылі ў нападзе ў гэтым годзе, прайшло менавіта праз Грабоўскага", — адзначыў Макензі, перадае sports.ru.