Міністр Снапкоў: У сярэдзіне года цэны збалансуюцца
Галоўнай прычынай росту цэн на харчаванне ў Беларусі чыноўнік назваў "спекулятыўны" фактар.
Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў заявіў сёння журналістам, што "да сярэдзіны года цэны збалансуюцца і знойдуць сваё раўнаважнае становішча".
Міністр патлумачыў, што цэны на харчаванне ў Беларусі, па-першае, носяць спекулятыўны характар, па-другое, дэвальвацыйны характар, і, па-трэцяе, характар вонкавага фактару. То бок калі растуць сусветныя цэны на харчаванне, на асноўныя сыравінныя тавары, то, натуральна, павялічваюцца цэны на асобныя харчовыя тавары і ў Беларусі, перадае БЕЛТА.