Мінсувязі: Продаж дзяржпакета МТС "прапрацоўваецца"

Пра гэта 20 красавіка паведаміў намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Несцяровіч.

Адносна тэрмінаў і ўмоваў продажу дзяржпакета акцый у беларуска-расійскім СП "МТС" намміністра патлумачыў: "Цяпер пытанне продажу беларускай долі прапрацоўваецца як ва ўрадзе, гэтак і ў Дзяржкаммаёмасці. Якой будзе далейшая сітуацыя, пакажа толькі час".

Ад далейшых каментароў па пытаннях продажу 51% акцый, што належаць дзяржаве, Несцяровіч адмовіўся, перадае ІА REGNUM.